У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.
Сачыць за навінамі прэміі можна тут
Статут літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча
Рэгламент правядзення прэміі імя Францішка Аляхновіча ў 2024 годзе
2023 год (за перыяд лістапад 2021-лістапад 2023)
Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» вызначылі шасцярых пераможцаў і васьмярых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, што грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.
Дзеля бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іхным сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыйнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы іхных твораў.
Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.
Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала Рада Беларускага ПЭНа.
Такім чынам, пераможцамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталі:
Алесь Бяляцкі з успамінамі пра музей Максіма Багдановіча;
Алег Груздзіловіч з кнігай «Мае турэмныя муры»;
Марк Каласок з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна);
Вольга Класкоўская з турэмнымі дзённікамі;
Летапісец з нататкамі (назва не абвяшчаецца публічна);
Нікола Тэсла з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна).
Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталі:
Уладзімер Гундар з вершам «У свеце, якім бы ён ні быў…»;
Андрэй Кузнечык з вершамі;
Спадар Лапычаў з вершамі;
Ілья Міронаў з вершам «Думаеце, такога не бывае?» і нататкамі;
Павал Севярынец з вершамі;
Анатоль Хіневіч з вершам «Паглядзі ў люстэрка…»;
Сяргей Ціханоўскі з вершамі;
Max V. Detta з вершамі.
Каментуючы выбар журы, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай сказала: «Сёлета, абвяшчаючы пераможцаў і лаўрэатаў, мы адзначаем не толькі літаратурнае майстэрства, але і непахіснасць духу аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі. Кожная старонка іх твораў – гэта не проста словы, а адлюстраванне іх барацьбы за свабоду думкі і выказвання. Уручаючы гэтую прэмію, мы не толькі адзначаем іх талент, але і падтрымліваем іх нязломнае памкненне да свабоды».
У 2021 годзе лаўрэатамі сталі:
- Андрэй Аляксандраў. Вершы з-за кратаў.
- Аляксандр Васілевіч. “Папа и пингвин”. Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў Менскім СІЗА.
- Максім Знак. Цыкл турэмных вершаў.
- Вольга Калацкая. Турэмны дзённік (змешчаны ў фэйсбуку).
- Святлана Купрэева. Цыкл турэмных вершаў.
- Мікола Папека. Цыкл турэмных вершаў.
- Андрэй Скурко. Казкі і вершы для сына.
Вынікі 2019 года
Алесь Пушкін, кніга “Турэмны альбом”
Сяргей Скрабец, кніга “Кошт свабоды”
Вынікі 2018 года
Аляксандр Лапшын, кніга «Лагер смерці ў цэнтры Менску»
Уладзімір Някляеў, кнігі «Лісты да Волі» і «Толькі вершы»
Вольга Мікалайчык, кніга «Бо»
Вынікі 2017 года
Мікола Дзядок з кнігай «Фарбы паралельнага сьвету»
Дзмітрый Дрозд з кнігай «Бунт Батанікаў»
Андрэй Саннікаў з кнігай «Мая гісторыя»
Леанід Пятрэнка з паэтычнай кнігай «Камерныя сны»
Вынікі 2014 года
Прэмію атрымалі шэсць пісьменнікаў — Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута і Ірына Халіп.
Кнігі лаўрэатаў 2014 года:
1. Алесь Бяляцкі
Іртутнае срэбра жыцця. Пралог: нататкі праваабаронцы. — Мінск, 2014.
2. Зміцер Дашкевіч
Чарвяк: зборнік апавяданняў. — 2014.
3. Фелікс Пекер
10 лет и 1 день Игоря Савченко: роман. — Россия: “Орлик”, 2012.
4. Павел Севярынец
Беларуская глыбіня. — Вільня: “Логвінаў”, 2014.
5. Аляксандр Фядута
Мой маленький Париж: повесть. — Минск: “Лимариус”, 2014.
6. Ірына Халіп
Дзённік зэчкі. — 2014.
Вынікі 2013 года
Лаўрэат прэміі — Ігар Аліневіч (кніга “Еду в Магадан”, 2013).
Спіс намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2013 года
1. Ігар Аліневіч
Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.
2. Сяргей Аўчыннікаў
Путешествие [апавяданне] (рукапіс).
3. Юрый Бандажэўскі
Турма і здароўе: Парады прафесара медыцыны. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.
4. Алесь Бяляцкі
Асвечаныя беларушчынай. — Мінск, 2012.
«Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», №66.
5. Зміцер Дашкевіч
Гумавы тапак (рукапіс).
Чарвяк [аповесць]. — «Наша Ніва», №26 ад 17.07.2013 — №31 ад 21.08.2013.
6. Дзмітрый Карпіцкі
Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).
7. Алесь Кіркевіч
Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», №53, 2011.
Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).
8. Сяржук Клачкоў
Турэмны дзённік (рукапіс).
9. Анатоль Лябедзька
108 дзён і начэй у засценках КДБ: Дзённік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.
10. Павел Севярынец
Беларуская глыбіня. — «Наша Ніва», №33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.
11. Аляксандр Францкевіч
Абдымі мяне мацней [апавяданне]. — 2013.
12. Ірына Халіп
Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).