Людзі слова ў няволі (33)

Людзі слова ў няволі (33)

Людзі Слова – беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

Місія Беларускага ПЭНа – будаваць прастору для развіцця культуры, дыялогу і творчасці, бараніць грамадзянскія і культурныя правы і свабоды Людзей Слова.

З 1996 года Беларускі ПЭН з’яўляецца сябрам камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭНа. Камітэт давялося стварыць, бо ўлады ва ўсім свеце ўсё часцей спрабуюць абмежаваць свабоду пісьменнікаў і журналістаў, прымусіць іх маўчаць.

Беларускі ПЭН працягвае змагацца супраць праяў нянавісці і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку – культурных правоў. У час крызісу і няпэўнасці Беларускі ПЭН, у адказ на спробы рэжыму раз’яднаць грамадства, заклікае Людзей Слова да адзінства і дыялогу.

Станам на 11 верасня 2025 года Людзей Слова ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 33, дзеячаў культуры ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 154. Непасрэдна палітзняволеных дзеячаў культуры – каля 8 % ад усёй колькасці палітзняволеных.

Дзеячы культуры, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў, зазнаюць жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, трапляюць у стан паслядоўных абмежаванняў, ціску, застаюцца без сувязі з сям’ёй і адвакатамі. Часта сваякі месяцамі не маюць аніякіх звестак ад іх.

Прадстаўлена 31 біяграфія з 33. Дзве гісторыі не апублікаваныя з прычыны пажадання сваякоў зняволеных аб непублічнасці ў мэтах бяспекі.

Іван (Ян) Марозаў

Аўтар артыкулаў для «Вікіпедыі», адзін з пачынальнікаў беларускамоўнай актыўнасці ў LiveJournal, вядомы пад нікнэймам...

Максім Лепушэнка (хатняя хімія)

Рэдактар і аўтар беларускай Вікіпедыі.

Аляксандр Францкевіч 

Актывіст анархісцкага руху, літаратар, аўтар турэмнай прозы.

Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава)

Журналістка, аўтарка дакументальнай кнігі.

Алег Хаменка

Лідар фольк-мадэрнавага гурта «Палац» (створаны ў 1992 годзе), выкладчык, даследчык беларускага фальклору, кампазітар...

Ціна Палынская

Ціна Палынская – нон-фікшн аўтарка. 

Алена Панкратава (хатняя хімія)

Алена Панкратава – журналістка, аўтарка нон-фікшн літаратуры, лаўрэатка Праваабарончай прэміі за 2014 год.

Ігар Ільяш

Журналіст, філосаф, пісьменнік.

Паліна Піткевіч

Літаратарка, журналістка.

Аляксей Навагродскі

Пісьменнік, IT-спецыяліст.

Дзяніс Івашын

Журналіст, блогер, паэт.

Алег Сычоў

Друкар.