Палітычны пераслед:
Затрыманы ў красавіку 2025 года, абвінавачаны паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці разладу) і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У снежні 2025 года асуджаны на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Творчая дзейнасць:
Кніга «Повседневная жизнь Минска в 1944–1953 годах» (2026) – вынік васьмігадовай працы аўтара. «Кніга дазваляе зазірнуць у кожны кут мінскіх камуналак і працоўных інтэрнатаў, прайсціся па завадскіх цэхах, падглядзець лічбы ў разліковых лістках, паштурхацца ў крамных чэргах, праінспектаваць змесціва талерак і шклянак, пасядзець на кінасеансе», – піша аўтар на сваёй Facebook-старонцы.