Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Лаўрэаты:
2023 — Валянцін Акудовіч і яго кніга «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы.
2022 — Таццяна Астроўская і яе кніга «Культурны супраціў» – за актуалізацыю ролі культуры ў супраціве таталітарызму і абароне культурных правоў ва ўмовах дзяржаўнай фальсіфікацыі гісторыі.
2021 — Сяргей Тарасаў за кнігу “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” (выд-ва “Раман Цымбераў”) і кніга “І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава” (выд-ва “Тэхналогія”; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая).
2020 — Сяргей Абламейка за кнігу “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі”.
2019 — Алесь Смалянчук за кнігу “Раман Скірмунт (1868 — 1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”, прысвечаную прэм’еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве.
2018 — Васіль Герасімчык за кнігу “Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда”.
2017 — Уладзімір Лякін за кнігу “Ліцвіны ў гвардыі Напалеона”.
2016 — Віктар Корбут і Зміцер Ласько за кнігу “Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917”.
2015 — Святлана Марозава за кнігу “Сваёй веры ламаць не будзем…”: супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 1839 гады)” (Гродна, 2014), Дзяніс Лісейчыкаў за кнігу “Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства (1596 – 1839)” (Мінск, 2015).
2014 — Анатоль Трафімчык за кнігу “1939 год і Беларусь: забытая вайна”
2013 — Дзмітрый Матвейчык за кнігу “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”
2012 — Алесь Краўцэвіч за кнігу “Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі” і Уладзімір Ляхоўскі за кнігу “Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)”
2011 — Зміцер Санько за серыю “Нашы славутыя землякі” і Людміла Рублеўская за кнігу “Сутарэнні Ромула”
2010 — Вольга Бабкова за кнігу “…І цуды, і страхі”
2009 — Кастусь Тарасаў за актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаваньню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў
2006 — Леанід Маракоў за кнігу “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991”
2004 — а. Аляксандр Надсан за кнігу “Біскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус”
2003 — Захар Шыбека за кнігу “Нарыс гісторыі Беларусі 1795—2002”
2002 — Андрэй Катлярчук за кнігу “Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў” і Ніна Стужынская за кнігу “Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву 20-х гадоў”
2001 — Алесь Белы за кнігу “Хроніка Белай Русi. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы”
1999 — Вячка Целеш за кнігу “Гарады Беларусі на старых паштоўках” і Ала Сакалоўская
1998 — Сяргей Ёрш за кнігу “Вяртанне БНП”
1997 — Лявон Баршчэўскі за пераклад выбраных апавяданняў Франца Кафкі (“Прысуд”), укладанне хрэстаматыі “Літаратура народаў свету” і Аляксандар Лукашук за кнігі “За кіпучай чэкісцкай работай” і “Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста”
1996 — Уладзімер Арлоў
1995 — Кастусь Акула за кнігу “Змагарныя дарогі”