Сёлета ў склад літаратурнага журы ўвайшлі:
Вера Бурлак (Жыбуль) – паэтка, перакладчыца, даследчыца літаратуры для дзяцей.
Наста Грышчук – літаратурны крытык.
Наталля Мядзведзь – суарганізатарка кніжнага фестываля “Горад і Кнігі”, незалежная даследчыца літаратуры для дзяцей
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская – перакладчыца шведскай дзіцячай літаратуры, дырэктарка выдавецтва “Коска”.
Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, даследчык літаратуры, прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
За першае месца ў літаратурнай намінацыі Прэміі Цёткі пазмагаецца 30 кніг.
- Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1. Мінск, Галіяфы, 2020
- Генадзь Аўласенка. Як зрабіць з мухі слана. Мінск, Народная асвета, 2020
- Уладзімір Бабкоў. Янот-пілот. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Ліна Багданава. Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі. Мінск, Беларусь, 2020
- Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Наталля Бучынская. Рыцар Квых і “жабіны вочкі”. Мінск, Беларусь, 2020
- Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Ніна Галіноўская. У казачным лесе. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Сяргей Давідовіч. Казкі і прыгоды: для дзяцей сярэд. шк. узросту. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Таццяна Дамаронак. Хто сароку напалохаў? Мінск, Беларусь, 2020
- Васіль Жуковіч. Ласкавае сонейка. Мінск, Кнігазбор, 2020
- Анатоль Зэкаў. Збудаваў будан бабёр: вершы пра звяроў. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
- Анатоль Зэкаў. Ці бывае, што карова лятае?: загадкі і небылічкі. Мінск, Народная асвета, 2020
- Анатоль Зэкаў. Вучоныя вароны. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
- Віктар Кажура. Пакацілася сонейка… Вершы і загадкі пра месяцы года. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020
- Людміла Кебіч. Бэрак, бэрак, дай цукерак! Мінск, Народная асвета, 2020
- Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай. Мінск, Галіяфы, 2020
- Дзмітрый Мікалаеў. Прыгоды дзяўчынкі Алены. Мінск, Беларусь, 2020
- Юры Несцярэнка. Чароўныя назвы. Мінск, Каўчэг, 2020
- Стаселька Кірыл. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Алена Стэльмах. Дуб і крумкач. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Казкі кветкавай феі. Мінск, Беларусь, 2020
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Зорка нябесная, зорка зямная: казачная аповесць. Мінск, Народная асвета, 2020
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Знаёмцеся — #Падабай.к@!. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Попурри, 2020
- Надзея Ясмінска. Чароўныя ніткі пані Яніны. Мінск, Четыре четверти, 2020
- Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.
У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».