Алена Церашкова

Апошняе абнаўленне: 17 чэрвеня 2024
Алена Церашкова

Алена Церашкова – пісьменніца, паэтка, перакладчыца, доктарка, маці чацвярых дзяцей, сястра палітзняволенага Максіма Вінярскага, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо.

Аўтарка кніг «У поўны рост ці ўстану» (2005), «Вершы-загадкі» (2012), «Англійская мова: слова за словам» (2015); аповесці для падлеткаў «За летам ідзе зіма».

Аповесць «За летам ідзе зіма» прысвячаецца ўсім падлеткам, апаленым 2020 годам. Дзецям, якія зведалі знікненне бацькоў, ціск у школах і ВНУ, жах хапуноў і страляніны на мірных вуліцах…

Была затрымана паводле палітычна матываванай крымінальнай справы ў Мінску ў траўні 2024 года.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызначыў на 19 чэрвеня 2024 года пачатак судовага працэсу ў крымінальнай справе Алены Церашковай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Да суда Алену Церашкову ўтрымлівалі ў следчым ізалятары ў Калядзічах пад Мінскам.

20 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады («хатняя хімія»).

Творчасць:

За летам ідзе зіма: аўдыя

Старонка на Беларускай палічцы