Сябра Саюза палякаў на Беларусі.
Аўтар кнігі «Сістэма Беларусь» («System Białoruś», 2013), якая напісана на замову польскага выдавецтва і ўздымае праблемы, уласцівыя не толькі Беларусі, але і краінам постсавецкай прасторы.
У1990-х Андрэй Пачобут разам з малодшым братам Стасам Пачобутам засноўвае гурт Deviation, які мае анархічную афарбоўку і выконвае песні «Забі мяне, мент», «Твой бацька фашыст», «Тэлепузік Лу-Лу». Гурт спяваў у асноўным па-беларуску.
Алесь Дзянісаў з гурта «Дзецюкі» напісаў песню на верш Андрэя Пачобута «Зброя».
Працаваў у гродзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос з-над Немна», быў карэспандэнтам газеты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie». З 2006 года — карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza». За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць быў шматразова затрыманы, пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі.
У 2011 годзе ўганараваны прэміяй імя Анджэя Вайцехоўскага, якая ўручаецца з 2005 года за найлепшы журналісцкі матэрыял, які істотна паўплываў на свядомасць палякаў.
У 2013 годзе — прэмія імя Святланы Навумавай у намінацыі «Журналістыка».
У 2013 годзе — прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», заснаванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый, у намінацыі «Грамадскі лідар года».
У 2021 годзе ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску ўганараваны медалём «За свабоду слова» Асацыяцыі польскіх журналістаў.
У верасні 2021 года ўганараваны прэміяй Эканамічнага форуму ў Карпачы.
Пераслед Андрэя Пачобута адбываецца ў межах ціску на польскую меншасць у Беларусі. Раней Андрэй Пачобут ужо быў палітычным зняволеным. У 2011 годзе Гродзенская абласная пракуратура пачала супраць яго крымінальную справу за абразу і паклёп на прэзідэнта Беларусі. Судовы працэс быў закрытым. 5 ліпеня таго ж года суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Віталь Ляцко асудзіў яго на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады за паклёп. Па артыкуле, які тычыўся абразы прэзідэнта, журналіст быў апраўданы і вызвалены ў зале суда.
25 сакавіка 2021 года ў Гродне прыйшлі з ператрусам да Андрэя Пачобута, затрымалі і даставілі на допыт у Следчы камітэт у Мінску. У статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму) яго даставілі пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. 31 сакавіка 2021 года прызнаны палітвязнем.
У сярэдзіне жніўня 2022 г. Андрэй пачаў знаёміцца са справай, хутка яе перададуць у суд. Стала вядома, што палітвязню таксама выставілі абвінавачанне паводле арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
4 кастрычніка 2022 г. КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
8 лютага 2023 г. Гродненскі абласны суд прысудзіў Андрэю Пачобуту 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч.3 арт. 130 КК (распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці).
26 траўня 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Андрэя Пачобута і пакінуў прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.
23 чэрвеня 2023 года МУС дадало Андрэя Пачобута да «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Адбываць тэрмін пакарання Андрэя Пачобута накіравалі з турмы № 1 у калонію № 1 у г. Наваполацк.
20 чэрвеня 2024 года дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі Андрэю Пачобуту званне ганаровага грамадзяніна Варшавы.
Адрас для ліставання: Андрэю Станіслававічу Пачобуту, ПК № 1, 211440, вул. Тэхнічная, 8, г. Наваполацк.
Poczobut A. System Białoruś. — Gliwice, 2013. ISBN 978-83-246-7321-6