Поўны спіс прэміі Арсенневай за 2022 год

Апошняе абнаўленне: 16 жніўня 2024
Поўны спіс прэміі Арсенневай за 2022 год

Мы ведаем, як вы доўга чакалі! Мы таксама – і вось журы паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 і 2023 гады разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўныя спісы намінаваных кніг.

Поўны спіс за 2022 год складаецца з усіх дасланых кніг, адпаведных тэхнічным крытэрыям:

  1. Альгерд Бахарэвіч, «Вершы», (выдавецтва «Viasna»)

  2. Ганна Комар, «Мы вернемся» (выдавецтва «Skaryna Press»)

  3. Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)

  4. Марыя Мартысевіч, «Водападзел» (выдавецтва «Полацкія лабірынты»)

  5. Вальжына Морт, «Песні мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)

  6. Ганна Янкута, «Канстытуцыя» (фонд «Kamunikat.org»)

Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі  і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Малітва» («Магутны Божа»), якая працягвала сваю дзейнасць на эміграцыі, уносячы неацэнны ўклад у захаванне і развіццё беларускай культуры і літаратуры. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і  Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, якія выступаюць за падтрымку і развіццё беларускай літаратурнай традыцыі.

Нягледзячы на невялікую колькасць пазіцый, поўны спіс прэміі сабраў гучныя імёны, якія ведаюць усе аматары беларускай літаратуры. Канкурэнцыя высокая! Сачыце за навінамі і даведайцеся разам з намі пераможцу за 2022 год!