Аляксандр Ільін – аўтар песень і вакаліст гурта «Nizkiz».
Рок-гурт з Магілёва «Nizkiz» быў заснаваны ў 2008 годзе. Дыскаграфія: CD «Nizkiz» (2012), сінгл «Трымай» (2013), сінгл «Guantanama» (2013), 3plet-альбом «Guantanama» (2014), сінгл «Цяпер і далей» (2014), альбом «Лірыка» (2015), сінгл «Секунда» (2015), сінгл «Цемра» (2015), сінгл «Міражамі» (2016), сінгл «Тут» (2017), альбом «Сіноптык» (2017), сінгл «Інтраверт» (2018), сінгл «Люстэрка» (2018).
5 студзеня 2024 года ў Магілёве затрымалі трох удзельнікаў гурта «Nizkiz»: Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Змітра Халяўкіна.
8 студзеня 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
10 студзеня 2024 года ў Магілёве Аляксандра Ільіна зноў судзілі паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
Пра прысуды музыкам няма дакладных звестак.
29 студзеня стала вядома, што супраць музыкаў гурта «Nizkiz» заведзена крымінальная справа, пакуль невядома, які артыкул ставіцца ім у віну.
19 лютага 2024 года прызнаны палітвязнем.
20 сакавіка Аляксандар Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітры Халяўкін пакараныя судом Кастрычніцкага раёну абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
12 красавіка 2024 года стала вядома, што музыкаў «Nizkiz» дадалі ў «спіс экстрэмістаў» за «грубае парушэнне парадку».