ДАДАТАК №1
да Статута
Літаратурнай прэміі
імя Наталлі Арсенневай
РЭГЛАМЕНТ ПРАВЯДЗЕННЯ
ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ІМЯ НАТАЛЛІ АРСЕННЕВАЙ
У 2023 І 2024 ГОДЗЕ
1. Няма абмежаванняў да ўдзелу для лаўрэатаў мінулых гадоў.
2. Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае творы. Дасылаючы творы на конкурс або выказваючы згоду на ўдзел, праваўладальнікі пагаджаюцца з умовамі конкурсу і перадаюць Аргкамітэту конкурсу неабмежаваныя невыключныя маёмасныя правы на выкарыстанне вокладак і фрагментаў твораў (да пяці старонак) у сувязі з конкурсам без якой-кольвек узнагароды. Самі творы могуць захоўвацца ў архівах конкурсу.
3. Тэрміны правядзення паасобных этапаў Прэміі вызначаюцца цягам прэміяльнага сезону, інфармацыя пра тэрміны абвяшчаецца на сайце і ў сацсетках Беларускага ПЭНа, Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і распаўсюджваецца сярод СМІ.
4. Сума ўзнагароды вызначаецца Аргкамітэтам цягам прэміяльнага сезону.
5. Кніга можа ўдзельнічаць у конкурсе Прэміі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў).
6. Паводле просьбы намінантаў, са згоды Аргкамітэта, факт намінацыі, трапляння кнігі ў Доўгі і Кароткі спіс, перамога можа зашыфроўвацца і не раскрывацца публічна.
7. Заяўка на Прэмію мусіць утрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:
7.1. інфармацыя пра намінатара, які вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail, кантакт у Telegram;
7.2. кароткая творчая біяграфія аўтара (або кожнага з суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;
7.3. Поўная назва, выдавецтва, месца, год выдання і ISBN кнігі;
7.4. Тэкст кнігі ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі (калі яна выходзіла на паперы); калі з абгрунтаваных прычын перадача электроннай або папяровай версій не магчымая, Аргкамітэт і Журы могуць прыняць кнігу да разгляду без фармальнага выканання гэтага патрабавання;
7.5. Выява вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpeg, jpg, png).
8. Заяўкі на конкурс Прэміі неабходна дасылаць:
а) запаўняючы google-форму, спасылка на якую будзе змешчана ў інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі;
б) электронныя асобнікі кніг і выявы вокладак мусяць быць дасланы на адрас электроннай пошты ludzislova@penbelarusl.org, з пазнакай у тэме імені і прозвішча аўтара, назвы кнігі.
9. Тэрмін прыняцця заявак заканчваецца датай, вызначанай у інфармацыі пра абвяшчэнне Прэміі. У абгрунтаваных выпадках тэрмін прыняцця заявак можа быць працягнуты. На вызначаную дату (да 23:59 беларускага часу) усе заяўкі мусяць быць атрыманы Аргкамітэтам. Няпоўныя заяўкі і заяўкі, якія паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу ў конкурсе Прэміі не будуць.
10. Кнігі, атрыманыя для намінавання на Прэмію, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.