Настасся Мацяш – філолаг, рэдактарка перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн «Малы і Карлсан, які жыве на даху», выдадзенага на беларускай мове ў 2007 годзе, да 100-годдзя шведскай пісьменніцы.
19 красавіка 2024 года Мінскі гарадскі суд вынес вырак у крымінальнай справе, паводле якой Настасся Мацяш была абвінавачана ў нібыта моўных кансультацыях для тэлеканала «Белсат», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Яе асудзілі паводле ч. 3 арт. 361.1 Крымінальнага кодэксу (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Прысуд: пазбаўленне волі на 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму, штраф на 500 базавых велічынь (20 000 рублёў, або 6110 долараў), спагнанне 102 415,12 рублёў (31 288 долараў) «як даходу, атрыманага злачынным шляхам», канфіскацыя асабістага камп’ютара і мабільнага тэлефона.
24 траўня 2024 года беларуская праваабарончая супольнасць абвясціла Настассю Мацяш палітычнай зняволенай.