Фінансавыя магчымасці для літаратарак і літаратараў

Апошняе абнаўленне: 26 ліпеня 2024
Фінансавыя магчымасці для літаратарак і літаратараў

Дзе ўзяць грошы на свой праект, творчую паездку ці выданне кнігі?  Зрабілі падборку фінансавых магчымасцяў для літаратарак і літаратараў.

Краўдфандынгавая платформа «Gronka»

Пачала сваю працу новая краўдфандынгавая платформа «Gronka» для беларусак і беларусаў. На ёй можна сабраць грошы на выданне сваёй кнігі. Платформа працуе з двума варыянтамі збораў — «Усё або нічога» і «Усё, што ёсць». «Gronka» не спаганяе камісіі з крэатараў і іх спонсараў, але невялікую камісію (3-5 %) забірае плацежны сэрвіс «Stripe», праз які працуе платформа.

На платформе «Gronka ужо з’явіліся зборы ад выдавецтва «Янушкевіч», «Этна-традыцыі», Аляксандра Чарнухі ды іншых.

Падрабязней.

Праграма мабільнасці «Artpower Belarus»

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры ў супрацы з Дацкім інстытутам культуры адкрывае дадатковы прыём заявак на фінансаванне творчых паездак. 

Агульная мэта конкурсу – падтрымаць мабільнасць, якая паспрыяе наладжванню міжкультурных адносін, адкрые доступ для новых магчымасцяў ці дапаможа развіць прафесійныя навыкі.

У рамках гэтага конкурсу вы можаце падаць заяўку на падтрымку мабільнасці, звязанай з творчасцю. Яе працягласць можа складаць ад некалькіх дзён да двух месяцаў.  Сярэдняя даступная сума – 2000 еўра на чалавека.

Старт мабільнасці: з 1 верасня 2024 года.

Апошні тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года.

Дэдлайн: 6 жніўня.

Падаць заяўку.

Culture Moves Europe

Праграмы мабільнасці для творцаў і дзеячаў культуры, легалізаваных у ЕС. Праграма ахоплівае галіны архітэктуры, культурнай спадчыны, дызайну і моды, літаратуры, музыкі, выканаўчых і візуальных мастацтваў.

З 1 жніўня можна падаваць заяўку на гранты індывідуальнай мабільнасці. Праграма прапануе фінансавую падтрымку для:

  • рэалізацыі праекта з міжнародным партнёрам, напрыклад, з іншым мастаком, арганізацыяй, культурніцкай пляцоўкай і г. д.;
  • падарожжаў ад 7 да 60 дзён для аднаго чалавека або ад 7 да 21 дня для груп да пяці чалавек;
  • выдаткаў на падарожжы і пражыванне, а таксама дадатковых індывідуальных выплат у залежнасці ад праекта і асабістай сітуацыі.

Сачыць за стартам збору заявак можна тут.

Гранты на культурніцкія праекты для квір-бежанак і квір-бежанцаў

Quarteera e. V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў межах праграмы «Civil Society Cooperation» запрашае квір-дзеячаў і дзяячак мастацтва, якія знаходзяцца ў змушанай эміграцыі, прыняць удзел у конкурсе культурніцкіх праектаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца квір-мігранткі і мігранты з Беларусі, Расіі і Украіны, якія маюць досвед працы ў сферы мастацтва і культуры.

На падставе конкурсу будзе падтрымана 15 праектаў грантамі ад 1000 да 5000 еўра. Праекты могуць быць рэалізаваны на тэрыторыі Арменіі, Германіі, Грузіі і Малдовы з 1 верасня па 1 снежня 2024 года. Тэма праектаў: досвед квір-бежанства.

Дэдлайн: 12 жніўня.

Падаць заяўку.