
Пра тое, што Іван (Ян) Марозаў затрыманы, стала вядома 9 студзеня 2023 года. Паведамлялася, што яму ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама жарт пра тое, што ён атакаваў бы спецназ сістэмамі HIMARS, якія, «на жаль, не стаяць у яго гаражы».
Прызнаны палітвязнем 6 лютага 2023 года.
28 красавіка 2023 года суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне ў яго крымінальнай справе. Прысуд – 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Івана (Яна) Марозава асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у 2020 годзе.
Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
Вызвалены 17 красавіка 2024 года.
У чэрвені 2025 года стала вядома, што Івана Марозава зноў затрымалі – паводле арт. 368 Крымінальнага Кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Утрымліваецца ў СІЗА №1.
Адрас для ліставанняў: СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, д. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.