Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за літаратурны твор, напісаны ў турме, адбылася ў сядзібе БНФ у Мінску.
Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за літаратурны твор, напісаны ў турме, адбылася ў сядзібе БНФ у Мінску.
Галоўную ўзнагароду атрымаў палітвязень Ігар Аліневіч, асуджаны на восем гадоў зняволення, за кнігу “Еду ў Магадан”.
Лаўрэатамі зрабіліся Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юрый Бандажэўскі, Павал Севярынец і Алесь Кіркевіч.