Шаноўныя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра!
Рада ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне правесці перарэгістрацыю сябраў нашай арганізацыі. Перарэгістрацыю плануецца правесці да 15 лютага 2014 года.
Для таго, каб яе прайсці, кожны сябар арганізацыі павінен прыйсці на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка 2-101) у любы будні дзень, папярэдне звязаўшыся з сакратаром па гарадскім тэлефоне (017) 284-88-34, мабільным (+375-29) 608-46-16 ці электроннай пошце [email protected].
На офісе трэба будзе:
— напісаць заяву, пацвердзіўшы сваё членства ў Беларускім ПЭН-цэнтры;
— запоўніць анкету;
— прадставіць фота памерам 3х4;
— выплаціць унёскі за 2011, 2012 і 2013 гады, калі яны не былі выплачаныя раней. Унёскі за ранейшыя гады збірацца не будуць.
Па выніках перарэгістрацыі ўсе сябры Беларускага ПЭН-цэнтра атрымаюць пластыкавыя сяброўскія білеты новага ўзору.