23 траўня ў 19:00 у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар Ірыны Дубянецкай “На скразьнякох сусьвету”.
Мерапрыемства будзе прысвечанае Дню нараджэння Ірыны Дубянецкай. Чакаюцца чытанні ад гаспадыні вечарыны, а таксама выступы сяброў, калегаў і вучняў. Вядзе Сяргей Харэўскі.
Уваход вольны!
Адрас музея Максіма Багдановіча: вул. М. Багдановiча, д. 7а.
Ірына Дубянецкая — доктар багаслоўя, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра. Нарадзілася 23 мая 1964 года. У 2005 годзе абараніла доктарскую дысертацыю “Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу”. Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай і іншымі мовамі. Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Усходу. Піша вершы на беларускай і англійскай мовах. Друкавалася ў зборніку амерыканскага міжнароднага паэтычнага фонда.