Выходзячы за межы сваіх службовых паўнамоцтваў, сенатар Вальдэмар Банкоўскі заклікаў мясцовыя ўлады горада Нова-Руда пазбавіць Вольгу Такарчук звання ганаровага грамадзяніна гэтага горада.
Гэта — спроба ўвесці ўрадавыя санкцыі супраць пісьменніцы, што зазнае публічнае цкаванне і атрымлівае злачынныя пагрозы. Прычынай гэтага сталіся яе крытычныя выказванні на тэму міжнацыянальных і грамадскіх стасункаў у ранейшай Польшчы. Заклік спадара Банкоўскага пакараць гэтыя выказванні, пазбавіўшы пісьменніцу высокага звання, сведчыць пра спробы ўвесці ў Польшчы ідэалагічную цэнзуру дзеля абароны сваіх стэрэатыпаў. Тое, што свабодай слова і думкі распараджаецца асоба, вядомасць якой прынёс прыгавор у справе, звязанай са схіленнем да падробкі дакументаў, а таксама ўра-патрыятычныя выказванні пад абразлівымі транспарантамі, не абяцае нам нічога добрага.
17 снежня 2015