1 сакавіка 2016 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Антона Луцкевіча і прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству.
Тэма конкурсу — “Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)”
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
— Літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);
— Літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).
Журы конкурсу:
Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.
Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 верасня 2016 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.
За ходам конкурсу сачыце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.