Адкрытыя сустрэчы са шведскімі пісьменніцамі

Апошняе абнаўленне: 30 мая 2016
Адкрытыя сустрэчы са шведскімі пісьменніцамі
1 чэрвеня адбудзецца адкрытая сустрэча са шведскімі пісьменніцамі на тэму "Вайна кахання і гісторыі з Вэстэрботэна, Швецыя".

1 чэрвеня адбудуцца адкрытыя сустрэчы са шведскімі пісьменніцамі на тэму “Вайна кахання і гісторыі з Вэстэрботэна, Швецыя”.

13:00 Кнігарня “логвінаЎ”, праспект Незалежнасці, 37А, Мінск

19:00 кнігарня “Кніжная Шафа”, ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9, Мінск

Удзельніцы:
– Эбба Віт-Братстрэм, пісьменніца, Швецыя
– Сціна Стур, пісьменніца, Швецыя
– Алена Казлова, пісьменніца, перакладчыца, Беларусь
– Юлія Цімафеева, пісьменніца, перакладчыца, Беларусь
– пераклады Сціны Стур чытае Люба Варашуха
– мадэруе Лана Вілебранд

Сціна Стур – пісьменніца з Поўначы Швецыі, дэбютавала з кнігай апавяданняў “Быць як людзі”. Выкарыстоўвае ў сваіх творах мясцовыя дыялекты.

Эбба Віт Брадстром – шведская пісьменніца, прафесарка літаратуры, вядомая феміністка. Апошняя кніга Эббы “100-гадовая вайна кахання”, пабудаваная ў форме дыялога паміж жанчынай і мужчынай, выклікала бурлівыя дыскусіі ў шведскім грамадстве.

Арганізавана:
Літаратурныя падарожжы, Швецыя

пры падтрымцы:
Шведскага Інстытута
Books from Belarus
Саюз беларускіх пісьменнікаў

Праграма дапаўняецца. Падзея ў Facebook.