25 траўня ў доме культуры пасёлка Лясны прайшла сутрэча з лаўрэаткай Прэміі Цёткі 2016 года Надзеяй Ясмінскай.
25 траўня ў доме культуры пасёлка Лясны прайшла сутрэча з лаўрэаткай Прэміі Цёткі 2016 года Надзеяй Ясмінскай. Казачніца спаткалася з вучнямі трэціх класаў мясцовых школ.
Апрача прэзентацыі кнігі “Сем ружаў” і чытання інтрыгоўных урыўкаў з казак, пісьменніца паразмаўляла з дзецьмі пра беларускую міфалогію і яе сляды у кнізе, які прысутныя ўсе разам шукалі сярод вобразаў на ілюстрацыях Кацярыны Дубовік.