26 лістапада (субота) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Конкурс штогод ладзіцца Саюзам беларускіх пісьменнікаў і сёлета быў прысвечаны маладой літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўству.
У межах вечарыны адбудзецца круглы стол “Ці ёсць будучыня ў літаратурнай крытыкі?” (мадэратар Ірына Шаўлякова).
Тэматычнае поле дыскусіі:
– сучасныя практыкі рэцэнзавання;
– пісьменнік і крытык: новае і старое ў міжасабовай камунікацыі;
– роля літаратурных часопісаў у беларускай літаратуры ХХІ стагоддзя;
– інтэрнэт-крытыка vs. акадэмічная філалогія: выклікі сучаснасці;
– крытычны цэх: ці магчымая салідарнасць нязгодных?
Асноўныя ўдзельнікі — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, намеснік старшыні СБП, галоўны рэдактар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” Алесь Пашкевіч, сябры журы конкурсу “Экслібрыс” Людміла Рублеўская, Ірына Шаўлякова, Ціхан Чарнякевіч, а таксама пераможцы — Антон Уласенка, Алена Карп, Паліна Піткевіч і Дар’я Латышава, шведская пісьменніца, журналістка, літаратурны крытык Ульрыка Шарнборг.
Пачатак а 16.00.
Уваход вольны.