8 снежня ў Мінску ў культурніцкай прасторы «Тартак» адбудзецца адкрытая лекцыя літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча «Цыкл вершаў Максіма Багдановіча “Каханне і смерць”: тэкст і кантэкст».
8 снежня (чацвер) у Мінску ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ «Мост») адбудзецца адкрытая лекцыя літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча «Цыкл вершаў Максіма Багдановіча “Каханне і смерць”: тэкст і кантэкст».
Імпрэза адбудзецца ў межах святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Тэмы для абмеркавання:
— космас “Вянка”
— Эрас і Танатас у сусветнай культуры
— Багдановіч versus сімвалізм
— сюжэт “Кахання і смерці”
Пачатак а 18:30.
Уваход вольны.