У Мінску ў межах Шостага міжнароднага паэтычнага фестываля памяці Міхася Стральцова ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія “Залаты апостраф” за найлепшую публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў“.
Яе атрымалі: Крысціна Бандурына ў намінацыі “Дэбют” з апавяданнем “Гарадскія ланцужкі”, Валеры Гапееў у намінацыі “Проза” за раман “Ноч Цмока” і Міхась Скобла ў намінацыі “Паэзія” з цыклам вершаў “Кансервацыя агню”.
Штогадовая літаратурная прэмія “Залаты апостраф” уручаецца за найлепшыя прозу, паэзію і дэбют аўтарам, якія друкаваліся на старонках часопіса “Дзеяслоў” на працягу года. Прэмія была заснавана ў 2002 годзе, каб вылучаць маладых аўтараў, не даючы ім знікнуць незаўважанымі, а таксама ўшаноўваць тых, хто ўжо мае сталае чытацкае кола і аўтарытэт.