2 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў.
У гэты дзень Анэ Бондэ, старэйшы саветнік Фонда дамоў правоў чалавека, прапануе далучыцца да падтрымкі зняволенага відэаблогера з Азербайджана Мехмана Гусейнава: даслаць яму ў турму паштоўку, а таксама зрабіць нейкае публічнае дзеянне ў сацсетках з хэштэгам #FreeMehman (можна выкарыстоўваць плакат).
Пачатак акцыі падтрымкі прымеркаваны да сённяшней даты: 2 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў.
Пераклад ліста Анэ Бондэ:
“У Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў 2 лістапада Фонд дамоў правоў чалавека пачынае акцыю салідарнасці ў падтрымку арыштаванага відэаблогера Мехмана Гусейнава з Азербайджана. Мы запрашаем ўсе Дамы правоў чалавека далучыцца. Просім вас дасылаць паштоўкі Мехману Гусейнаву ў турме. Калі ласка, адзначце свае дзеянні анлайн, размясціўшы відэазвароты ці фота з хэштэгам #FreeMehman у сацсетках. Далучайцеся да акцыі салідарнасці цягам двух месяцаў. Плакат прыкладзены да ліста.
Калі ласка, дасылайце паштоўкі па адрасе:
AZ 1062,Baku,
Garadag district,
Gizyldash settlement,
Penitentiary institution no.14
Mehman Huseynov
3 сакавіка 2017 года Мехман Гусейнаў быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі за дыфамацыю. Абвінавацілі Мехмана на падставе яго паведамленняў аб тым, што да яго прымянялі катаванні падчас утрымання ў паліцыі. Мы ўпэўненыя, што Мехман быў асуджаны за тое, што наважыўся расказаць: яго нельна катаваць, нельга арыштоўваць, і ён мусіць бесперашкодна выконваць сваю працу. Даведацца пра справу Мехмана Гусейнава можна па спасылцы. Апошнія навіны з’явіліся 17 кастрычніка, калі ягоная просьба аб датэрміновым вызваленні была адхіленая. Тбілісскі дом правоў чалавека назіраў за судовым працэсам”.