• Навiны
  • “Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

Апошняе абнаўленне: 26 лістапада 2018
“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”
З кастрычніка пры Беларускім ПЭН-цэнтры працуе Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса “Літара”.

З кастрычніка пры Беларускім ПЭН-цэнтры працуе Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса “Літара”. Раз на тыдзень дзяўчаты і хлопцы ад 14 да 18 гадоў чытаюць, пішуць і дзеляцца сваімі думкамі з аднагодкамі. Цягам года яны будуць натхняцца рознымі творамі сусветнай (у тым ліку беларускай) літаратуры і пісаць пра сваё. Хадзіць на выставы і экскурсіі.

Першыя два месяцы працы Школы навучэнцы і навучэнкі знаходзілі натхненне ў творы “Макура но сосі” прыдворнай дамы японскага імператарскага дома Сэй Сёнагон. На беларускую мову назву яе кнігі, напісанай яшчэ на пачатку ХІ стагоддзя, можна перакласці як “Нататкі ля падушкі”. На жаль, дагэтуль твор не існуе па-беларуску, а таму падчас заняткаў кіраўнік Школы Адам Глобус чытае яго з падлеткамі ў цудоўным перакладзе Веры Маркавай на рускую мову.

Такім чынам, кожны тыдзень творцы-пачаткоўцы дзеляцца сваімі асабістымі назіраннямі і ўражаннямі, разважаючы на тэмы, якія хвалявалі і маладую жанчыну ў сярэднявечнай Японіі: тое, што радуе; тое, што вытанчана прыгожае; тое, што наводзіць паныласць; тое, да чаго знікае імкненне; тое, што развейвае маркоту; дарагія ўспаміны і іншыя.

Прыглядацца да праяваў штодзённасці, шукаць прыгажосць і вытанчанасць у звычайных і дробных рэчах, глядзець унутр і спрабаваць зразумець сябе, абменьвацца думкамі са сваімі аднадумцамі-равеснікамі, вучыцца выказвацца вусна і пісьмова – вось што можа даць Школа сваім наведнікам.

А так яны самі тлумачаць, для чаго наведваюць Школу “Літара”:

Кацярына Тарасава:


Да апошняга вагалася ці падаваць заяўку: а, можа, не прайду, а раптам не спадабаецца – што заўгодна магло быць. Але зараз не шкадую. Прыклады з сусветнай літаратуры – гэта тое, чаго, падаецца, і не хапала. Тым болей, што атмасфера сапраўды нязмушаная і сяброўская. Мы ў большасці не падобныя адно да аднаго, і ад гэтага яшчэ цікавей.

Янка Каліноўскі:



Заняткі ў школе “Літара” – напэўна, адзіныя заняткі за ўсё маё жыццё, на якіх не глядзіш на гадзіннік, чакаючы заканчэння. А калі і глядзіш, то дзівішся на тое, як хутка ляціць прыемны натхняльны час. Вельмі радуе нязмушаная атмасфера творчасці і ўзаемападтрымкі. Усе, з кім вучуся, надзвычай цікавыя асобы, да думак якіх прыслухоўваюся і тэкстамі якіх натхняюся. Наогул, нягледзячы на тое, што тыдзень атрымоўваецца працоўным з панядзелка да нядзелі, з задавальненнем наведваю “Літару”, каб не прапусціць трапныя словы і слушныя парады настаўніка.

Аліна Болбас:



Школа дае магчымасць пазнаёміцца з цікавымі і творчымі людзьмі, адкрыць для сабе нешта новае. Таксама хатнія заданні матывуюць пастаянна нешта пісаць, што не дазваляе маёй ляноце ўзяць верх. 🙂

Таня Буйневіч:



Что мне даёт школа:

– развитие/самореализацию. Здесь я получаю опыт, смотря на других и на Адама Глобуса. Слушать его интересные истории, учиться, набираться опыта.
– возможность быть услышанным (выступать перед аудиторией), донести свою мысль до других. Надежда, что в моих текстах каждый хоть чуть-чуть но может найти нотку себя.

– знакомство с творческими людьми. Здесь своя атмосфера! В их текстах можно рассмотреть внутренний мир человека, его интересы и переживания.

– занятие любимым делом. Излагать свои мысли на бумаге – всегда было одно из любимых. Школа мне даёт мотивацию.

– возможность читать тексты Сэй-Сёнагон.

– вдохновение.

Янка Цэгла:



Усе мы, зразумела, не звыклі да таго, што выкладанне можа адбывацца такім чынам. Таму, калі прыходзіш на заняткі, то пачуваешся па-новаму. Тут нязвычная атмасфера, цікавыя думкі, асаблівыя людзі.

Даніла Ільчук:

Мне очень нравится ходить в места, в которые зазывают так сильно, что потом хочется зазывать туда же других. Это место создает атмосферу благоприятного комфорта, где ты свободно управляешь своими мыслями, делишься ими и объективно получаешь оценку, критику, похвалу. Это место для думающих, пишущих и главное: не молчащих – идеально подходящее мне.

Іван Мельнікаў:



Шмат чаго можна сказаць пра школу. Але галоўнае тое, што калі я прыходжу на заняткі, то разумею, што ў Беларусі ёсць будучыня.

Фота: Юля Цімафеева

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”

“Тое, што радуе” ў Школе крэатыўнага пісьма “Літара”