Да ўдзелу прымаліся вокладкі беларускіх папяровых кніг, якія выйшлі ў 2018 годзе. Такім чынам, у поўны спіс прэміі ўвайшлі 62 выданні:
1. Іда Ліндэ «29 недасланых лістоў»
2. Аліна Нагорная і Ігар Случак «Абаронім мову!»
3. Алесь Мара «Ад Магніта-Балабуя да Готланда»
4. Калектыў аўтараў фонда “Крэўскі замак” альманах «Kreva Incognita»
5. Уладзімір Сіўчыкаў «Багоўка»
6. Чак Паланюк «Байцоўскі клуб»
7. Яніна Грыневіч «Беларускія пазаабрадавыя лірычныя песні»
8. Юры Станкевіч «Бесапатам»
9. Павал Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе»
10. Рычардас Гавяліс «Віленскі покер»
11. Андрэй Вашкевіч «Вінцэнт Гадлеўскі»
12. Павел Сім «Вір»
13. Алесь Аркуш «Возера Вялікае»
14. Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»
15. Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт»
16. С. Гудзілін, У. Грыдзін, А. Матолька, А. Васюковіч ды іншыя «Вясна 2017»
17. Аляксандр Ліцін «Горад, які быў»
18. Уладзімір Мароз «Графічная кніга паэта»
19. Алесь Бычкоўскі «Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры»
20. Ксения Шталенкова «Деньги и идеология: [R]эволюция белорусскости длиной в 100 лет»
21. Міхаэль Кёльмаер «Дзяўчынка з напарсткам»
22. Надзея Ясмінска «Дом цікаўных казак»
23. Аляксей Белы «Жыві, дзе ўдосталь ветру…»
24 Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка: беларускія народныя казкі»
25. Збор твораў Уладзіміра Караткевіча ў 6 тамах
26. Наталка Харытанюк, Воля Кузьміч «Казкі старога Адамкова»
27. Зміцер Вішнёў «Калі прыгледзецца – Марс сіні»
28. Святлана Тоўсцік «Калыханкі»
29. Усевалад Гарачка «Каляровыя слёзы»
30. Міхась Баўтовіч «Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829)»
31. Ганна Янкута «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў»
32. Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай»
33. Дар’я Трайдэн «Крыштальная ноч»
34. Альгерд Бахарэвіч «Мае дзевяностыя»
35. Вольга Лабачэўская «Мастацтва дзеля славы Божай»
36. Маргарыта Латышкевіч (укладальніца) «Мінск назаўжды»
37. Валер Вядрэнка «Містэрыі Гервятаў: фотаальбом»
38. Анка Упала «На заснежаны востраў»
39. VEHA «Найлепшы бок»
40. Алесь Замкоўскі «Наступны прыпынак»
41. Іда Ліндэ «Нябесны футбол»
42. Людміла Рублеўская «Пантофля Мнемазіны»
43. Надзея Ясмінска «Пацеркі і кроплі»
44. Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда»
45. Юрка Лявонны «Пералівы»
46. Сяргей Белаяр «Раследаванні інспектара Сарвы»
47. Віктар Сямашка «РОМБ»
48. Алена Брава «Садомская яблыня»
49. Марыя Мартысевіч «Сарматыя»
50. Антон Кулон «Сіняя кніга»
51. Ольга Шпарага «Сообщесто-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии»
52. Алесь Аркуш «Спадчына»
53. Анна Златковская «Страшно жить, мама»
54. Мікола Калядны «Судуманьне»
55. Д. В. Майборода «Сумма диалогики»
56. Уладзімір Мароз «Выбранае ў 3-х тамах: «Другога не дадзена» (паэзія), «Тры сшыткі» (проза), «Беларусі мур» (эсэ)»
57. Вера Бурлак «Фантазюркі»
58. Святлана Алексіевіч «Галасы Утопіі»
59. Сяргей Календа «Часам панкі паміраюць»
60. Чарлз Букоўскі «Чытво»
61. Расціслаў Сэмкіў «Як пісалі класікі»
62. Ільля Сін «Libido»
Журы склалі пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнерка Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.
Кароткі спіс з 10 кніг, які вызначыць журы, будзе абвешчаны 16 сакавіка ў дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава.
Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі. Пераможцу назавуць 7 красавіка ў менскім хабе Ок16 падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная сёлета ў памяць пра мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця год таму.
Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі «Беларускамоўныя».