Італьянскія ўлады мусяць неадкладна зняць крымінальныя абвінавачванні з пісьменніка, журналіста і ўладальніка Прэміі ПЭНа Рабэрта Савіяна і адмяніць усе крымінальныя законы аб дыскрэдытацыі. Пра гэта заявілі Міжнародны і Англійскі ПЭНы.
20 сакавіка 2019 года Рабэрта Савіяна абвесціў пра тое, што яго выклікалі ў суд па абвінавачванні ў дыскрэдытацыі намесніка прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных справаў Італіі Матэа Сальвіні пасля прамовы, у якой ён ахарактэрызаваў апошняга як “Ministro della Mala Vita” – “міністра крымінальнага свету” – выраз, запазычаны ў Гаэтана Сальвеміні, антыфашыста пачатку 20-га стагоддзя. У сваёй прамове Рабэрта Савіяні абвінаваціў Матэа Сальвіні ў ігнараванні вяршэнства мафіі на поўдні Італіі і распальванні замест гэтага варожасці да імігрантаў.
“Занадта часта ўрады выкарыстоўваюць законы аб дыскрэдытацыі, каб прымусіць замоўкнуць тых, хто наважваецца выказвацца супраць іх, пазбаўляючы людзей права на інфармаванасць. Рабэрта Савіяна неаднаразова рызыкаваў бяспекай і жыццём, каб выкрыць праўду пра італьянскія злачынныя структуры. Замест таго, каб рабіць усё магчымае для абароны Савіяна, італьянскія ўлады прыгразілі прыбраць паліцэйскую ахову і цяпер выклікаюць яго ў суд, – сказала прэзідэнтка Міжнароднага ПЭНу Джэніфер Клемент. – Сёння яму пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Гэты грубы замах на правы і свабоды Рабэрта Савіяна – замах на нас усіх. Італія мусіць спыніць выкарыстанне крымінальнага заканадаўства ў дачыненні да дыскрэдытацыі і прымяняць да яе грамадзянскае судаводства”.
Больш падрабязна пра справу Рабэрта Савіяні можна пачытаць тут.