На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, створаныя ў зьняволеньні ці пасьля і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, пэрыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў лістападзе 2019—лсітападзе 2020 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.
Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 9 сьнежня 2020 з пазнакай у тэме ліста “Прэмія Аляхновіча”.
У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной зь першых у сьвеце расказала сьвету пра савецкі ГУЛАГ
Узнагарода: Дыплём і падарункі.
Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандар Лапшын (2018), Уладзімер Някляеў (2018) і Вольга Мікалайчык (2018), Алесь пушкін і Сяргей Скрабец (2019).