• Навiны
  • Журы абвясціла кароткі спіс прэміі “Дэбют”

Журы абвясціла кароткі спіс прэміі “Дэбют”

Апошняе абнаўленне: 5 красавіка 2021
Журы абвясціла кароткі спіс прэміі “Дэбют”

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі спіс намінантаў. У дзвюх намінацыях (“Проза” і “Мастацкі пераклад”) было прынята рашэнне скараціць звыклую колькасць з трох пазіцый да дзвюх. Такім чынам, у шорт-ліст увайшлі:

Намінацыя “Паэзія”

  1. Маргарыта Аляшкевіч, “Слоўныя ловы”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  2. Крысціна Бандурына, “Homo”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  3. Артур Камароўскі, “Вада пачынае жыць”. Мінск, “Галіяфы”, 2020

Намінацыя “Проза”

  1. Давід-Алег Лісоўскі, “Кніга”. Гомель, “Барк”, 2019
  2. Васіль Тамарыч, “Вольны Горад”. Мінск, “Медысонт”, 2020

Намінацыя “Мастацкі пераклад”

  1. Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай – Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”. Вільня,  “Логвінаў”, 2019
  2. Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019

Сёлета ў журы прэміі працуюць: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду “Вяртанне”. Наяўнасць і колькасць галоўных і заахвочвальных узнагарод будзе дадаткова вызначана журы.


Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.