Такім чынам, на званне “Найлепшай кнігі для дзяцей і падлеткаў” прэтэндуюць:
- Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1. Мінск, Галіяфы, 2020
- Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020
У кароткі спіс намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” ўвайшлі:
- Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Вольга Дзятко – Алесь Пальчэўскі. Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Андрэй Пакроўскі – Марыя Мартысевіч. Як пазбыцца Маматута. Мінск, Koska, 2020
- Лізавета Пастушэнка – Уладзімір Караткевіч. Старая казка. Мінск, Народная асвета, 2020
- Валерый Славук – Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Стася Сакалоўская – Стаселька Кірыл. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працуюць Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
У мастацкае журы ўвайшлі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.
Неўзабаве ў кожнай намінацыі будзе абвешчаны адзін пераможца.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валеры Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.
У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».