У 2007 годзе – пераможца моладзевага конкурсу «Дні беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску.
У 2015 годзе – лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» за вершы ў часопісе «Дзеяслоў».
У 2016 годзе за зборнік паэзіі «Развітанцы» быў намінаваны на прэмію «Дэбют».
Пераклаў на беларускую мову 16 песняў «The Beatles».
26 красавіка 2023 года праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што з сакавіка 2023 года Мікіта Найдзёнаў утрымліваецца ў следчай турме № 8 у Жодзіне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у 2020 годзе.
Дадатак: 19 ліпеня 2023 года суд Ленінскага раёна г.Мінска вынес рашэнне па крымінальній справе Мікіты Найдзёнава: 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).
Увосень 2023 года пакінуў Беларусь.
Мікіта Найдзёнаў. Развітанцы. Мінск, 2016