У кароткі спіс Прэміі Цёткі ў мастацкай намінацыі ўвайшло 10 найлепшых, з пункту гледжання афармлення, кніг для дзяцей і падлеткаў.
1. Лілія Бусарава — Эдзі Aгняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022
2. Раман Гарошка — Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
3. Міхаіл Дайлідаў — Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022
4. Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
5. Лізавета Лянкевіч — Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2021
6. Святлана Міхалап — Надзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
7. Кацярына Раюнец — Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
8. Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
9. Дар’я Чарняўская — Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
10. vera.bei — Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022
Нагадаем, што прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).