Прэмія Цёткі прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).
У намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» перамог Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды» (Янушкевіч, 2022).
Прэміяй у галіне мастацкага афармлення ганаруецца Лілія Бусарава за кнігу «Мой рыжы Бім» Эдзі Aгняцвет (Мастацкая літаратура, 2022).
Беларускі ПЭН шчыра віншуе пераможцаў!