Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

Апошняе абнаўленне: 16 снежня 2025
Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

16 снежня 2025 года на канале Беларускага ПЭНа адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе. Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:  

  • за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект  «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;
  • за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).

Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу  Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.

Віншуем усіх намінантаў і лаўрэатаў!

Паглядзець запіс цырымоніі і прамовы пераможцаў можна на Youtube-канале Беларускага ПЭНа: