Бачу нябёсныя сінія далі,
ўзоры, што зорныя ночы саткалі
з кроз, успамінаў, надзей…
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлета адбудзецца 27 траўня 2026 года ў Новым Тэатры ў Варшаве.
Імпрэза мае дзве галоўныя мэты: адзначыць найлепшую паэтычную кнігу, напісаную па-беларуску, і ўшанаваць памяць Наталлі Арсенневай – выбітнай паэткі, чыя спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні беларусаў па ўсім свеце (чытайце наш артыкул пра патронку прэміі).
У гэтым годзе прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон!
У праграме вечарыны вас чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта «Lity Taler», кніжны кірмаш ад беларускіх выдаўцоў.
Калі: 27 траўня 2026 года (серада), 19:00
Дзе: Новы Тэатр у Варшаве (ul. Madalińskiego 10/16)
Мова імпрэзы: беларуская (для гасцей будуць даступныя праграмкі па-польску)
Уваход: вольны
Кароткі спіс прэміі:
- Кніга Ігара Кулікова «Нетутэйшая далечыня» (Янушкевіч, 2025)
- Кніга Іллі Кульбіцкага «Хроніка адмаўлення пустаты» (Skaryna Press, 2025)
- Кніга Макса Шчура «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» (SayBeat, 2025)
Журы прэміі
Сёлета ў журы – пяцёра майстраў слова. Сярод публічных удзельнікаў:
Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка
Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца
Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Цырымонія
Музычная праграма будзе прадстаўленая гуртом сярэднявечнай і фолкавай музыкі «Lity Taler».
Вядоўца цырымоніі – аўдыявыдаўца, акторка, дыктарка Крысціна Дробыш.
На кніжным кірмашы можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Янушкевіч», «RozUM Media», «Studio Magenta», «SayBeat», «Tradycyja», «Gutenberg Publisher», «Połackija Łabirynty», кнігарні Новага Тэатра «Nowa Księgarnia».
Вечар пройдзе ў традыцыйнай для прэміі блакітна-нябеснай гаме – мы будзем вельмі радыя пабачыць гэтыя колеры ў строях ці аксесуарах гасцей.
Запрашаем адзначыць гэтую дату ў сваіх календарах, падпісацца на імпрэзу ў сацыяльных сетках і сачыць за навінамі на сайце Беларускага ПЭНа.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby».
Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV адкрытага конкурсу.
