• Навiны
  • Наталля Сівіцкая (скончыла адбываць «хатнюю хімію» ў ліпені 2026)

Наталля Сівіцкая (скончыла адбываць «хатнюю хімію» ў ліпені 2026)

Апошняе абнаўленне: 3 ліпеня 2026
Наталля Сівіцкая (скончыла адбываць «хатнюю хімію» ў ліпені 2026)
Кандыдатка філалагічных навук, пісьменніца, выкладчыца.
Палітычны пераслед:

31 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне ў крымінальнай справе, заведзенай на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) у дачыненні выкладчыц Наталлі Сівіцкай, Надзеі Старавойтавай і загадчыцы студэнцкага інтэрната Алены Драбудзькі. Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая асуджаны на 3 гады абмежавання волі («хатняй хіміі»), загадчыца інтэрната Алена Драбудзька – на 2,5 года «хатняй хіміі».

Скончыла адбываць «хатнюю хімію» ў ліпені 2026 года.

Творчая дзейнасць:

Наталля Сівіцкая – кандыдатка філалагічных навук, аўтарка кнігі «Назвы адзення ў гаворках беларускай мовы» (2011), выкладчыца кафедры беларускай і рускай моваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.