- Наталля Агародная – Генадзь Аўласенка. Як зрабіць з мухі слана. Мінск, Народная асвета, 2020
- Аксана Аракчэева – Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Анастасія Балыш – Таццяна Дамаронак. Хто сароку напалохаў? Мінск, Беларусь, 2020
- Надзя Бука – Надзея Ясмінска. Чароўныя ніткі пані Яніны. Мінск, Четыре четверти, 2020
- Ангеліна Вашчанка – Уладзімір Бабкоў. Янот-пілот. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Карына Волкава – Дзмітрый Нікалаеў. Прыгоды дзяўчынкі Алены. Мінск, Беларусь, 2020
- Сяргей Волкаў – Галіна Нічыпаровіч. Хвілінкі-перапынкі. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута. Марта і яе мара пра снег. Мінск, Попурри, 2020
- Вольга Дзятко – Алесь Пальчэўскі. Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Вольга Дзятко – Алесь Пісьмянкоў. Бабчыны дранікі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Алеся Жыткевіч – Якуб Колас. Міхасёвы прыгоды. Савось-распуснік. Рак-вусач. Мінск, Белстан, 2020.
- Наста Іванова – Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Н.І. Іванчык – Ірына Токарава. Чароўныя майстэрні, або прыгоды Ціма ў Дудутках. Мінск, Народная асвета, 2020
- Алена Каравай-Лойка – Рыгор Барадулін. Сем янотаў. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Алена Карповіч – Ніна Галіноўская. У казачным лесе. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Валянціна Макаранка – Васіль Хомчанка. Апельсін. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
- Валянціна Макаранка – Анатоль Зэкаў. Ці бывае, што карова лятае? Мінск, Народная асвета, 2020
- Святлана Міхалап – Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020
- Марыя Міцкевіч – Алена Стэльмах. Дуб і крумкач. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
- Андрэй Пакроўскі – Марыя Мартысевіч. Як пазбыцца Маматута. Мінск, Koska, 2020
- Лізавета Пастушэнка – Уладзімір Караткевіч. Старая казка. Мінск, Народная асвета, 2020
- Святлана Рыжыкава – Джаэль Харыс. Казкі дзядзечкі Рымуса. Мінск, Народная асвета, 2020
- Валерый Славук – Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі. Мінск, Янушкевіч, 2020
- Кірыл Стаселька, Стася Сакалоўская – Стаселька Кірыл. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
- Вераніка Ткачова – Ліна Багданава. Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі. Мінск, Беларусь, 2020
- Вольга Шпакоўская – Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2020
У складзе мастацкага журы ў гэтым годзе працуюць Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.
Раней быў названы поўны спіс удзельнікаў конкурсу ў літаратурнай намінацыі, з якім можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.
У кожнай намінацыі будзе вызначаны адзін пераможца.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.
У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».