Далучайцеся да свята беларускай літаратуры 7 лістапада ў Гданьску!

Апошняе абнаўленне: 29 ліпеня 2026
Далучайцеся да свята беларускай літаратуры 7 лістапада ў Гданьску!

Заносьце ў календары!

Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускай літаратуры! У гэты дзень мы даведаемся імёны пераможцаў прэміі Гедройця – найбуйнейшай літаратурнай прэміі, якая ўручаецца штогод за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

Сёлета прэмія Гедройця адзначае сваё 15-годдзе. Юбілейная цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці будуць абвешчаныя пераможцы прэміі, пройдуць аўтарскія сустрэчы, дыскусіі, выстава, кірмаш беларускай кнігі і іншыя падзеі. Далучайцеся да свята беларускай літаратуры, уваход вольны!

Калі: 7 лістапада 2026 года (субота)
Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)

Журы прэміі ўжо абвясціла спіс кніг-фіналістак, якія прэтэндуюць на перамогу. У 2026 годзе ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

  • «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
  • «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
  • «Радзіна» – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
  • «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
  • «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)

Запрашаем чытачоў, крытыкаў і ўсіх зацікаўленых далучацца да чытання і абмеркавання намінаваных кніг. Сачыце за навінамі на сайце прэміі giedroyc.penbelarus.org, на сайтах арганізатараў penbelarus.org і bellit.info, а таксама ў сацыяльных сетках!

І занатуйце 7 лістапада ў сваіх календарах!

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.