Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў адбудзецца 27 лістапада ў 19.00 у Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
Старонка мерапрыемства ў Facebook.
1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.
2. Ігар Кулікоў. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.
3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.
4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.
5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.
6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.
7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.
8. Ганна Янкута[/b[b]] і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.
У склад журы Прэміі Шэрмана 2017 ўвайшлі:
Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык.
Ганна Бутырчык, выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Галіна Дубянецкая, паэтка, перакладчыца.
Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.
Сяргей Сматрычэнка, славіст, перакладчык, рэдактар.
Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх прымалі ўдзел сябры журы.
Пераможца атрымае чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.