• Навiны
  • Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Апошняе абнаўленне: 6 мая 2021
Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак
Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Склад журы:

  • Вера Бурлак – перакладчыца, кандыдат філалагічных навук, лаўрэатка прэміі Карласа Шэрмана 2018;
  • Ганна Бутырчык – літаратуразнаўца, выкладчыца замежнай літаратуры, кандыдат філалагічных навук;
  • Аксана Данільчык – перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
  • Вольга Калацкая – перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы;
  • Дзяніс Кандакоў – перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук.

Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз.

Заяўкі на прэмію прымаюцца да 11 траўня (уключна). Каб падаць заяўку, запоўніце форму, дашліце электронную версію і вокладку выдання (jpeg) на [email protected] з пазнакай у тэме “Імя і прозвішча перакладчыка, назва кнігі”. 

Падрабязней з умовамі прэміі можна пазнаёміцца тут.


Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў  і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Кацярына Маціеўская за пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Апошняе жаданне”, Ігар Кулікоў за пераклад кнігі “Стараангельская паэзія” і Сяргей Матырка за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра “Неверагодныя гісторыі на дабранач”.


Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас: [email protected]